У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Рарайма.
Рара́йма (парт.: Roraima) — штат на поўначы Бразіліі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Боа-Віста. Мяжуе з Венесуэлай на поўначы, з Гаянай і штатам Пара на ўсходзе, са штатам Амазонас на поўдні.
Рарайма — самы паўночны штат Бразіліі.
Назва штата паходзіць ад імя гары Рарайма (па-пемонску: roro imã), што ў перакладзе з мовы мясцовых індзейцаў азначае «зялёная гара».
Зноскі