Рыу-Гранды-ду-Норты[3] (парт.: Rio Grande do Norte) — штат на ўсходзе Бразіліі. Адносіцца да Паўночна-ўсходняга рэгіёна. Адміністрацыйны цэнтр — горад Натал. Мяжуе са штатамі Сеара на захадзе і Параіба на поўдні. Поўнач і ўсход штата абмываюцца Атлантычным акіянам.