Рыжская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы (лат.: Jankas Kupalas Rīgas Baltkrievu pamatskola) — была адзінай беларускай школай ў Латвіі[1]. У школе дзейнічаў музей, прысвечаны жыццю і творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра[1].
Выкладанне ў школе вялося на латышскай, беларускай і рускай мовах. Беларуская мова выкарыстоўвалася на ўроках мовы і літаратуры, а таксама на пазакласных мерапрыемствах[1]. Многія прадметы выкладаліся білінгвальна (на латышскай і рускай або латышскай і беларускай мовах)[2].
Галоўнай задачай школы паралельна з асваеннем навучальнай праграмы прызнавалася вучыць дзяцей беларускай мове, даваць магчымасць знаёміцца з нацыянальнай культурай, музыкай, гісторыяй і традыцыямі[2].
Гісторыя
У 1989 годзе пры сярэдняй школе № 15 горада Рыгі адкрыўся першы беларускі клас[3]. У 1994 годзе набраліся чатыры класы, з якіх паўстала беларуская школа, атрымаўшы памяшканне занядбалага дзіцячага сада[3]. Школа была адкрытая дзякуючы латвійскаму таварыству беларускай культуры «Світанак» і актыўнасці былога дырэктара Вячаслава Целеша[2].
У 1998 годзе школа атрымала статус Рыжскай беларускай асноўнай, а ў 2011 годзе ёй было нададзенае імя беларускага класіка Янкі Купалы[2]. Беларускае пасольства забяспечвала школу мастацкай літаратурай і падручнікамі, яе настаўнікі праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі ў Беларусі. Мінская гімназія № 23 заключыла з Рыжскай беларускай школай дагавор аб супрацоўніцтве[3].
17 чэрвеня 2010 года школа, паводле пастановы Рыжскай гарадской думы, пераехала ў будынак сярэдняй школы № 86 г. Рыгі[1].
У лютым 2024 года стала вядома, што 31 жніўня гэтага года будзе ліквідавана Рыжская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы. Яна будзе далучана да 86-й Рыжскай сярэдняй школы[4].
Навучанне
На 2010 год у беларускай школе было 9 класаў — 115 вучняў і 22 педагогі[3]. На 2014 было ўжо 150 дзяцей[2]. У 2019—2020 навучальным годзе ў школу паступіла 18 першакласнікаў[5].
Навучальны год
|
2013/2014
|
2014/2015
|
2015/2016
|
2016/2017
|
2017/2018
|
2018/2019
|
2019/2020
|
Колькасць вучняў
|
126[6]
|
148[6]
|
163[6]
|
167[6]
|
157[6]
|
154[6]
|
154[7]
|
У школе дзейнічае дзіцячы вакальны гурт «Вавёрачка», гурток візуальнага мастацтва і гурток вырабу мяккіх цацак[1].
Дырэктары
Зноскі
Спасылкі