Абшчына
|
Сцяг |
Руска Быстра на карце Славакіі
|
|
Руска Быстра (славацк.: Ruská Bystrá; да 1927 славацк.: Ruské Bystré; венг.: Oroszsebes — да 1902 і ў 1939—1945 венг.: Oroszbisztra — раней таксама венг.: Alsóbisztra) — вёска і абшчына ва Усходняй Славакіі[de]. Знаходзіцца ў Вігарлацкіх Врхах[sk] прыблізна за 6 км ад граніцы з Украінай і за 22 км ад Собранцаў.
У вёсцы знаходзіцца грэка-каталіцкая драўляная царква Святога Мікалая 1720—1730 гадоў, якая ў 2008 годзе была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
Абшчына ўпершыню ўпамінаецца ў 1405 годзе. Да 1918 належала Венгерскаму каралеўству і адносілася да камітата Земплін[de], затым увайшла ў склад Чэхаславакіі. Па выніках Славацка-венгерскай вайны абшчына з 1939 па 1945 год належала Венгрыі.
Зноскі
Спасылкі