Крымскае ханства
Махмуд I Менглі II Гірай Велі-паша
?
1568—1570 • 1676—1681 • 1686—1700 • 1710—1713 • 1735—1739 • 1768—1774 • 1787—1791 • 1806—1812 • 1828—1829 • 1853—1856 • 1877—1878 • 1914—1918
Мохач (1526) • Кампанія Фердынанда I • Балканская кампанія Сулеймана • Аблога Вены • Малая вайна • Трынаццацігадовая вайна • 1663—1664 • Вялікая Турэцкая вайна • 1716—1718 • 1737—1739 • 1787—1791
Руска-турэцкая вайна (1735—1739) — вайна паміж саюзнымі Расіяй і Аўстрыяй (з 1737), з аднаго боку, і Турцыяй, з другога.
Расія ў гэтай вайне ставіла задачамі падпарадкаванне крымскіх татараў і атрыманне выхаду да Чорнага мора. Вайна не мела вырашальных вынікаў, і скончылася падпісаннем Бялградскага дагавора (1739).[2]
У ходзе вайны расійская армія штурмам авалодала Перакопам і Азовам, фарсіравала Сіваш і Чангарскія пераправы і захапіла сталіцу Бахчысарай, сталіцу Крымскага ханства (1736); у 1737 рас. армія ўвайшла ў Крым праз Арабацкую Стрэлку. Абодва разы рас. армія была вымушана пакінуць Крым з-за эпідэмій і нястачы харчу. З 1737 на баку Расіі выступіла Аўстрыя. Расійская армія разграміла войска крымскага хана ў Салгірскай бітве і турэцкую армію ў Ставучанскай бітве, заняла Хоцін і Ясы (1739).[2]