Растоўскае кня́ства — удзельнае княства Русі XIII—XV стст. з цэнтрам у Растове.
Гісторыя
Вылучылася ў 1207 годзе з Уладзіміра-Суздальскага княства. У яго уваходзілі Яраслаўль, Угліч, Малога, Белавозера і Усцюг. Першы князь Растоўскага княства — Канстанцін Усеваладавіч, які ў 1216 годзе стаў вялікім князем уладзімірскім, падзяліў Растоўскае княства паміж сынамі. У выніку з яго вылучыліся Яраслаўскае, Угліцкае, Белаазёрскае княствы, у 1277 годзе князь Глеб Васількавіч на кароткі час далучыў да Растоўскага княства Белаазёрскае княства, у 1285 — і Угліч.
З сярэдзіны 14 ст. Растоўскае княства трапіла пад уплыў маскоўскіх князёў. Іван Каліта выкупіў г. Угліч. Пры Дзмітрыю Данскім растоўскія князі сталі фактычна «службовымі» князямі Масквы. З 1474 года ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
Князі
- Гл. таксама: Растоўскія князі — князі Растоўскага княства і іх нашчадкі
Растова-Усрэцінскія князі
Растова-Барысаглебскія князі
Літаратура