Першыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй 2019 (COVID-19) у Злучаных Штатах Амерыкі былі зафіксаваныя ў студзені 2020 года. У далейшым выпадкі заражэння былі зарэгістраваныя ва ўсіх 50 штатах, акрузе Калумбія, усіх населеных тэрыторыях ЗША акрамя Амерыканскага Самоа і Паўночных Марыянскіх Астравоў[1]. Па стане на 25 сакавіка 2020 года ў ЗША зарэгістравана 69 194 выпадкі заражэння па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса[2].
Першы выпадак заражэння COVID-19 у ЗША быў пацверджаны 20 студзеня 2020 гады ў 35-гадовага мужчыны, які вярнуўся з кітайскага горада Ухань за пяць дзён да гэтага[3]. 29 студзеня Дзяржаўны дэпартамент ЗША стварыў рабочую групу (White House Coronavirus Task Force) «па маніторынгу, прадухіленню, стрымліванню і паслабленню» распаўсюджвання COVID-19[4]. Праз два дні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні надзвычайнай сітуацыі ў галіне аховы здароўя (Public health emergency) і анансаваў абмежаванні для падарожжаў з Кітая ў ЗША[5]. 26 лютага ў Паўночнай Каліфорніі быў зарэгістраваны першы ў ЗША выпадак захворвання COVID-19 «неўстаноўленага паходжання». Выпадак быў пацверджаны Цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША ў Паўночнай Каліфорніі[6].
Тэставанне на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у ЗША пачалося яшчэ ў студзені, але яно ішло павольна: да 27 лютага было праведзена толькі 4 тысячы тэстаў[7][8]. Да 20 сакавіка было праведзена 100 тысяч тэстаў. Тэсты пачалі праводзіць прыватныя кампаніі па ўсёй краіне[9].
16 сакавіка 2020 года Урад ЗША рэкамендаваў не дапускаць сходаў людзей звыш 10 чалавек[10]. 19 сакавіка 2020 г. Дзяржаўны дэпартамент ЗША рэкамендаваў усім грамадзянам краіны пазбягаць міжнародных падарожжаў[11].
У рамках барацьбы з распаўсюджваннем віруса былі закрыты школы і іншыя адукацыйныя ўстановы, адменены выстаўкі, канвент, музычныя фестывалі і канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы і іншыя публічныя мерапрыемствы[12].
Станам на красавік 2021 года па ўсёй краіне зафіксавана больш за 30 млн. выпадкаў захворвання, з іх звыш 500 тысяч скончыліся смерцю[13][14]. Да 2024 года зафіксавана 103 млн выпадкаў, з іх 1,2 млн смяротных[15].