Першы выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Іспаніі быў зафіксаваны 31 студзеня 2020 года на востраве Ла-Гамера (Канарскія астравы). Захварэлым стаў турыст з Германіі[1].
На 2023 год зафіксавана больш за 13 млн выпадкаў захворвання, у тым ліку 120 тысяч смерцяў[2].
24 лютага 2020 года, на фоне пандэміі COVID-19 у Італіі, Іспанія пацвердзіла выпадкі захворвання каранавірусам, звязаныя з доктарам з італьянскай Ламбардыі, які адпачываў на Тэнэрыфэ[3]. Некаторыя людзі на Тэнэрыфэ захварэлі непасрэдна пасля кантакту з доктарам. На тэрыторыі мацерыковай Іспаніі былі выяўлены заражаныя, што прыехалі з Італіі[4][5][6].
28 лютага быў пацверджаны першы выпадак захворвання COVID-19 у Валенсіі. Захварэлым стаў іспанскі спартыўны журналіст, які вярнуўся ў Іспанію з Мілана пасля матчу 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж «Аталантай» і «Валенсіяй»[7].
Да 1 красавіка колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання ў Іспаніі перавысіла адзнаку ў 100 000[8].
Станам на 1 красавіка 2020 года Іспаніі было выяўлена 102 136 хворых, з якіх па афіцыйных даных паправіліся 22 647 чалавек і памерла 9053[9]. Больш за 5 тысяч чалавек знаходзіліся ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі. Праведзена больш за 350 тысяч тэстаў на COVID-19[9][10]. З 13 сакавіка 2020 года выпадкі захворвання былі зарэгістраваныя ў 50 правінцыях Іспаніі[9]. 25 сакавіка 2020 года колькасць смерцяў ад COVID-19 у Іспаніі перавысіла колькасць смерцяў у мацерыковым Кітаі і саступала толькі колькасці загінулых у Італіі[11].
12 лютага 2020 года была скасаваная выстава Mobile World Congress, якая павінна была адбыцца ў Барселоне з 24 па 27 лютага[12].
24 лютага, пасля выяўлення хворых, на Тэнэрыфэ быў закрыты на каранцін гатэль H10 Costa Adeje Palace[13].
6 сакавіка Іспананская біскупская канферэнцыя пастанавіла прыняць шэраг мер па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі ў цэрквах, уключаючы адмову ад захоўвання святой вады, пазбяганне поціскаў рукі і пацалункаў абразоў[14].
11 сакавіка было абвешчана, што фінал Кубка Іспаніі па футболе паміж камандамі «Рэал Сасьедад» і «Атлетык Більбаа», які павінен быць прайсці ў Севільі 18 красавіка, адкладаецца на нявызначаны тэрмін[15].
12 сакавіка футбалісты мадрыдскага «Рэала» былі змешчаныя пад каранцін[16].
23 сакавіка было паведамлена, што лядовы палац у Мадрыдзе вырашана ператварыць у часовы морг, а гасцініцы рэквізуюць і пераабсталююць пад бальніцы[17][18][19].