«Рапунцэль: Заблытаная гісторыя» (англ.: Tangled) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Walt Disney Animation Studios» 2010 года.
Абаяльны разбойнік Флін падарожнічае па жыцці з лёгкасцю, толькі таму, што ён прыгожы, балбатлівы і ўдачлівы. І, здавалася, фартуна заўсёды на яго баку. Але аднойчы Флін выбірае высокую вежу ў густым гушчары лесу ў якасці «спакойнага» сховішча, дзе аказваецца звязаным па руках і нагах юнай прыгажуняй па імені Рапунцэль.