Рома Свечнікаў — беларускі падарожнік, блогер і пісьменнік. Найбольш вядомы кругасветным падарожжам у 2012—2014 гг. пры падтрымцы часопіса «34mag», якое апісаў у дзвюх частках кнігі «Рома едзе»[2]. Дзеля выканання гэтай задумы Рома, якому было на той час дваццаць гадоў, кінуў навучанне ў БДУІР.
Нарадзіўся ў Мінску, пражывае ў Кіеве[3].
На фестывалі рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014» гід для падарожнікаў «бел.: Рома едзе» Ромы Свечнікава і 34mag.net быў адзначаны першым прызам і гран-пры ў намінацыі інтэграваных медыяпраектаў[4].
Першая частка кнігі «Рома едзе» трапіла ў шорт-ліст прэміі Дэбют (2015)[5], другая — у лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца (2016)[6].