Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана». У пачатку 2015 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль.
У ліпені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[5], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[6]. Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўным складам гродзенцаў, аднак пачаў сезон у дублі. 2 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мазырскай «Славіяй» (0:1). У далейшым стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляючы таксама за дубль.
У верасні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[7]. Неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» (пазней перайменаваны ў «Маларыту») і быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[8]. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў за «Іслач» у адным матчы чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб[9].
Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», які ў сакавіку афіцыйна арандаваў абаронцу[10]. Гуляў толькі за дубль і ў ліпені 2021 года вярнуўся «Маларыту»[11], а неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкая каманда знялася з Вышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсенала» і неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт з дзяржынскім клубам[13]. У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у аснове дзяржынскага клуба.
У студзені 2023 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У складзе жодзінскай каманды заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2023 года кантракт з клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[15], і неўзабаве абаронца далучыўся да кастрамскога «Спартака»[16]. Пакінуў «Спартак» у чэрвені 2024 года[17].
У ліпені 2024 года зноў стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[18].
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года, а таксама ў кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).