Раман Міхайлавіч Гегарт |
---|
|
Дата нараджэння |
10 кастрычніка 1908(1908-10-10) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
6 верасня 1982(1982-09-06) (73 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Партыя |
|
Член у |
|
Працаваў у гарадах |
Мінск |
Архітэктурны стыль |
Сталінскі ампір |
Узнагароды |
|
Раман Міхайлавіч Гегарт (нар. 10 кастрычніка 1908, г. Крамянчуг, Палтаўская вобласць — 6 верасня 1982, Масква) — савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар РСФСР (1969).
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1934 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Масквы. Прыехаў у Мінск для аднаўлення горада пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1949—1954 гадах кіраўнік архітэктурнай майстэрні інстытута Белдзяржпраект. З 1954 года ў праектных арганізацыях Масквы.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Член КПСС з 1940 года.
Творчасць
Асноўныя працы: будынак Галоўнага ўнівермага (1952, з Л. Мелегі), будынкі ўпраўлення Белгалоўэнерга і Беларускага дзяржаўнагаінстытута інжынерных пошукаў Дзяржбуда БССР (1952), тэлевізійнага цэнтра па вул. Камуністычнай (1956) і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1958), жылых дамоў па вуліцах Кірава, Камуністычнай, Чырвонай, Захарава, Казлова (1950—1954) у Мінску; рэстаран «Заслаўе» (1971, з А. А. Воінавым) пад Мінскам.
Праекты шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў у Маскве, Калінінградзе (Маскоўская вобласць), Падольску, Сочы, Серпухаве, за граніцай — у Афганістане, Бірме.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі