Рама́н Мар’я́навіч Лубкі́ўскі (укр.: Роман Мар’янович Лубківський; 10 жніўня 1941, в. Астравец, Церабаўлянскі раён, Цярнопальская вобласць, Украінская ССР, СССР — 23 кастрычніка 2015, Львоў, Украіна) — украінскі пісьменнік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны. Член Саюза пісьменнікаў Украіны (1976), ганаровы член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2006).
Скончыў філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко (1963). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісу «Жовтень» (з 1990 — «Дзвін»).
У 1980—1992 — старшыня Львоўскай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Украіны, член выканаўчай рады ўкраінскага аддзялення ПЭН-клуба, дэлегат Устаноўчага сходу Руху.
У 1990—1994 — народны дэпутат Украіны. З ініцыятывы Рамана Лубкіўскага распачатая традыцыя складання прысягі Прэзідэнтамі Украіны на Перасопніцкім Евангеллі.
У 1992—1993 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Чэшскай і Славацкай Федэратыўнай Рэспубліцы. У 1993—1995 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Чэшскай Рэспубліцы.
У 2006—2007 — старшыня Камітэта па Нацыянальнай прэміі імя Тараса Шаўчэнкі.
У 1997—2001 — начальнік управы культуры Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У 1996—2000 — старшыня львоўскай абласной арганізацыі таварыства «Просвіта» імя Т. Шаўчэнкі, пасля — ганаровы старшыня.
З 1995 — прафесар факультэта міжнародных стасункаў і дыпламатычнай службы Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта.
У 2007 заснаваў імянную стыпендыю для найлепшых вучняў Астравецкай сярэдняй школы I—III ступеняў.
Памёр 23 кастрычніка 2015 года, пахаваны на Лычакаўскіх могілках Львова.
Друкавацца пачаў з 1958 года. Перакладаў з большасці славянскіх літаратур, напрыклад, творы А. Блока, І. Вазава, Я. Івашкевіча, Д. Максімавіч і іншых. З беларускай пераклаў вершы Я. Купалы, М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, К. Каганца, М. Чарота, У. Дубоўкі, М. Машары, П. Пестрака, Л. Геніюш, В. Зуёнка, М. Дуксы, П. Багрыма, В. Дунін-Марцінкевіча, Я. Лучыны, П. Панчанкі[5].
Творы Рамана Лубкіўскага перакладзеныя на англійскую, беларускую (Васіль Зуёнак, Генадзь Бураўкін[6]), балгарскую, польскую, расійскую, сербскую, славацкую, харвацкую і чэшскую мовы.
Суўкладальнік зборнікаў:
Укладальнік і навуковы рэдактар