Раман Лісоўскі (нар. 22 лістапада 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».
Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце апынуўся ў структуру барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе гуляў за дубль клуба. У пачатку 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Іслачы» і ў лютым падпісаў кантракт[4]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 15 сакавіка 2020 года ў адказным чвэрцьфінальным матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:0, па пенальці 3:5), выйшаўшы на замену ўжо ў дададзены час. 17 мая 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мінскім «Дынама» (0:1). У далейшым працягваў гуляць у асноўным за дубль «Іслачы», часам прыцягваўся да галоўнай каманды.
У сакавіку 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Віцебска»[5]. Стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[6], а ў студзені 2022 года клубы дамовіліся аб пераходзе паўабаронцы ў віцебскую каманду на трывалай аснове[7]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[8].