Радрыгес (востраў)

Радрыгес
англ. Rodrigues Island, фр. île Rodrigues
Заходні бераг
Заходні бераг
Характарыстыкі
Плошча108 км²
Насельніцтва41 669 чал.
Шчыльнасць насельніцтва385,82 чал./км²
Размяшчэнне
19°43′ пд. ш. 63°25′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Радрыгес (востраў) (Індыйскі акіян)
Радрыгес
Радрыгес
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радрыгес (англ.: Rodrigues Island, фр.: île Rodrigues) — востраў у Індыйскім акіяне, частка Маскарэнскага архіпелага. Уваходзіць у склад Маўрыкія. Плошча — 108 км². Насельніцтва (2014 г.) — 41 669 чал. Адміністрацыйны цэнтр — горад Порт-Матарын.

Геаграфія

Карта

Востраў Радрыгес знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна ў 582 км на паўночны ўсход ад Маўрыкія. Даўжыня — 18,7 км. Найбольшая шырыня — 8,57 км.

Востраў Радрыгес уяўляе сабою вяршыню вулканічнага плато, якое ўзнікла каля 2 — 4 мільёнаў гадоў таму на сутыку трох тэктанічных пліт. У глыбокай старажытнасці ўвесь востраў знаходзіўся пад вадой, таму значная частка яго паверхні сфарміравана вапняковымі адкладаннямі арганічнага паходжання. Ускраіны плато цягнуцца пад вадой вакол вострава на некалькі кіламетраў, у многіх месцах пакрыты каралавымі рыфамі з выхадамі дробных астравоў і скал, шырокай лагунай (каля 300 км²).

Цэнтральную частку вострава займае вулканічны хрыбет. Найвышэйшыя пункты — горы Ліман (398 м) і Сімецьер (341 м). Месцамі горы чаргуюцца з вузкімі і глыбокімі рачнымі далінамі. На паўночным захадзе вылучаецца разгалінаваная сетка карставых пячор. Карысныя выкапні — пясок, вапняк, базальт.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература на працягу года трымаецца каля +21,4 °C — +27,3 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1 104,5 мм. Востраў Радрыгес знаходзіцца ў зоне ўзнікнення і дзеяння трапічных цыклонаў, якія асабліва актыўны з лістапада да красавіка.

Прырода

У выніку ізаляванага характару вострава Радрыгес да прыходу чалавека тут сфарміраваўся своеасаблівы прыродны комплекс з высокай ступенню эндэмізму. Значную частку паверхні пакрывалі трапічныя лясы. Жывёльны свет не быў багатым, аднак востраў насялялі некалькі эндэмічных відаў кажаноў і наземная птушка накшталт маўрыкійскага дронта. Пясчаныя берагі Радрыгеса здаўна вабілі марскіх чарапах.

Да канца XVIII ст. у выніку наўмыснага або ўскоснага ўмяшання чалавека лясы саступілі месца пашам і плантацыям. Захаваліся толькі некаторыя эндэмічныя віды раслін, у тым ліку мясцовая масліна Elaeodendron orientale, чорнае дрэва Diospyros egrettarum, «смуроднік» Foetidia mauritiana і г. д. У XVIII ст. было амаль знішчана ўсё пагалоўе марскіх чарапах і наземная птушка. Аднак у некаторых раёнах вострава можна сустрэць эндэмічных кажаноў.

У наш час для аднаўлення прыроды на востраве Радрыгес арганізаваны пітомнік мясцовай флоры, два запаведнікі, вядзецца назіранне за наземнымі і марскімі відамі фаўны.

Гісторыя

Некаторыя даследчыкі лічаць, што востраў Радрыгес быў вядомы сярэднявечным арабскім мараходам, і атаясняюць яго з востравам Маразэ на арабскай карце XII ст. У 1507 г. востраў быў упершыню заўважаны ўдзельнікамі партугальскай экспедыцыі ў Індыйскі акіян на чале з Трыстанам да Кунья. У лютым 1528 г. ён зноў быў адкрыты партугальскім капітанам Дзьёгу Радрыгесам, у гонар якога і быў названы картографамі. На французскіх картах востраў некаторы час таксама пазначаўся як Іль-Марыяна.

У 1691 г. Радрыгес быў каланізаваны групай французскіх гугенотаў, аднак праз два гады, не вытрымаўшы ізаляцыі, пасяленцы пераехалі на Маўрыкій. У 1735 г. па загаду французскага губернатара Маскарэнскіх астравоў на Радрыгесе было заснавана паселішча чарапахаловаў. У 1792 г. было арганізавана яшчэ адно перасяленне французскіх каланістаў, што стварылі жывёлагадоўчыя фермы і плантацыйныя гаспадаркі. Яны пачалі ўвозіць для працы неграў-рабоў з Афрыкі і Мадагаскара.

У 1810 г. востраў Радрыгес быў далучаны да брытанскіх каланіяльных уладанняў. Пасля адмены рабства ў 1839 г. уладальнікі плантацый пачалі ўвозіць закантрактаваных рабочых з Індыі. Аднак, у адрозненне ад Маўрыкія, індыйская абшчына на Радрыгесе ніколі не складала большасць насельніцтва.

У 1968 г. востраў Радрыгес увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Маўрыкій. У 2001 г. атрымаў унутраную аўтаномію.

Эканоміка

Асноўныя галіны эканомікі вострава Радрыгес — рыбалоўства і сельская гаспадарка. Жыхары Радрыгеса трымаюць кароў, авечак і коз, вырошчваюць на продаж цыбулю, часнок і чырвоны перац. Развіццё прамысловасці стрымліваецца адноснай ізаляванасцю. Турызм прызнаецца важнай галіной у перспектыве. Распаўсюджаны традыцыйныя рамёствы — пляценне кошыкаў, гафт, прыгатаванне прыпраў і г. д. Хранічны дэфіцыт дзяржаўнага бюджэта пакрываецца з дапамогай Маўрыкія.

Кіраванне

Сцяг Радрыгеса

Востраў Радрыгес — частка дзяржавы Маўрыкій. З 20 лістапада 2001 г. на Радрыгесе дзейнічае асобны Рэгіянальны Сход з 18 прадстаўнікоў, якія абіраюцца мясцовымі жыхарамі ў выніку прамога галасавання. Рэгіянальны Сход з’яўляецца вышэйшым органам заканадаўчай і выканаўчай улады на востраве, аднак падпарадкоўваецца Нацыянальнаму Сходу і ўраду Маўрыкія. Пры Рэгіянальным Сходзе дзейнічае выканаўчая рада на чале са старэйшым прадстаўніком Рэгіянальнага Сходу. Старэйшы прадстаўнік абавязаны рэгулярна інфармаваць прэм’ер-міністра Маўрыкія аб дзейнасці мясцовых дзяржаўных устаноў і стане эканомікі Радрыгеса. Жыхары Радрыгеса таксама маюць права выбіраць прадстаўнікоў у Нацыянальны Сход Маўрыкія.

Ва ўрадзе Маўрыкія маецца пасада міністра па справах Радрыгеса.

Тэрыторыя вострава падзелена на 14 муніцыпальных зон. Найбуйнейшы населены пункт і галоўны адміністрацыйны цэнтр — горад Порт-Матарын.

Культура

Большасць жыхароў Радрыгеса складаюць крэолы — нашчадкі французскіх перасяленцаў і неграў-рабоў. Да нашых дзён захоўваецца высокі сацыяльны статус Rouge, крэолаў, якія лічацца прамымі нашчадкамі французаў. Распаўсюджаны крэольскі дыялект французскай мовы, аднак афіцыйны статус маюць літаратурная французская і англійская мова. На іх вядзецца дзяржаўнае справаводства і выкладанне ў школах. Большасць вернікаў — каталікі, прычым царква мае значны ўплыў на паўсядзённае жыццё.

Крэольскі характар культуры Радрыгеса вызначаецца асаблівасцямі мясцовай кухні і фальклору. Жыхары Радрыгеса традыцыйна ўжываюць шмат рыбы і гародніны. Звычайна стравы маюць еўрапейскія назвы, аднак адрозніваюцца па смаку, што тлумачыцца прыхільнасцю радрыгесцаў да мясцовых спецый. У мінулым было пашырана вырошчванне кукурузы, што з’яўлялася асноўнай ежай. У наш час яе замяніў больш танны імпартны рыс.

Народная музыка Радрыгеса спалучае еўрапейскія і афрыканскія рысы. Адным з галоўных музычных інструментаў з’яўляецца барабан. Радрыгесцы аддаюць перавагу рытмічным музычным творам. Разам з гэтым, народныя музыканты выкарыстоўваюць акардэон і гітару. У вусным фальклоры пераважаюць генеалагічныя паданні і арыгінальныя пераказы біблейскіх гісторый.

Галерэя

Спасылкі

Read other articles:

American kit aircraft RV-6 Role Kit aircraftType of aircraft National origin United States Manufacturer Van's Aircraft Designer Richard VanGrunsven First flight 1985 [1] Status No longer sold Number built 2706 (November 2022)[2] Developed from Van's Aircraft RV-4 Variants Aviation Industries of Iran AVA-202 An RV-6 with an elaborate paint scheme at Sun 'n Fun 2006. A RV-6 taxiing at the Brockville Ontario fly-in June 2005. This aircraft has the earlier design forward-hinged ca...

 

American attorney and politician This article may need to be rewritten to comply with Wikipedia's quality standards. You can help. The talk page may contain suggestions. (January 2022) R. Rex ParrisParris in 2011Mayor of Lancaster, CaliforniaIncumbentAssumed office April 2008 Personal detailsBorn1952 (age 70–71)[1]Lancaster, California, U.S.Political partyRepublicanSpouseCarrol ParrisChildren4EducationSouthwestern School of Law (J.D.)OccupationAttorneyWebsitehttps://www...

 

بوستر الإعلان عن مشروع محرر ويكيبيدي النسخة الثانية. النسخة الثانية من مشروع محرر ويكيبيدي أُعلِن عنها 25 يونيو 2020 لتبدأ مع مطلع شهر يوليو وتستمر حتى 19 أغسطس 2020 (واستمر المشاركون بإرسال المقالات حتى 21 أغسطس)، يهدف المشروع إلى التعريف بويكيبيديا وطرق التحرير بها لإثراء المح...

Silver acetylide Names Preferred IUPAC name Silver acetylide Systematic IUPAC name Silver(I) ethynediide Other names Silver percarbideSilver carbideSilver dicarbideArgentous acetylideArgentous ethynediideArgentous percarbideArgentous carbideArgentous dicarbide Identifiers CAS Number 7659-31-6 Y 3D model (JSmol) Interactive image CompTox Dashboard (EPA) DTXSID30904769 InChI InChI=1S/C2.2Ag/c1-2;;/q-2;2*+1Key: FIDGMLJJLFFOEI-UHFFFAOYSA-N SMILES [Ag+].[Ag+].[C-]#[C-] Properties Chemica...

 

1969 studio album by the WhoTommyStudio album by the WhoReleased19 May 1969 (1969-05-19)Recorded19 September 1968 – 7 March 1969StudioIBC and Morgan, LondonGenreRockLength74:44Label Track (UK) Decca (US) ProducerKit LambertThe Who UK chronology Direct Hits(1968) Tommy(1969) Live at Leeds(1970) The Who US chronology Magic Bus: The Who On Tour(1968) Tommy(1969) Live at Leeds(1970) Singles from Tommy Pinball WizardReleased: 7 March 1969 I'm Free / We're Not ...

 

Pour les articles homonymes, voir Giraudeau. Pierre-Philippe GiraudeauFonctionsVicaire apostoliqueDiocèse de Kangdingà partir du 9 septembre 1901Évêque titulaireDaphnusia (d)à partir du 15 février 1897BiographieNaissance 17 mars 1850Saint-Mars-de-CoutaisDécès 13 novembre 1941 (à 91 ans)TibetNationalité françaiseActivités Prêtre catholique (à partir du 29 juin 1876), évêque catholique (12 décembre 1897 - 13 novembre 1941), missionnaireAutres informationsConsécrateur Marc...

Elmo Personage uit 'Sesamstraat' Kevin Clash met Elmo op schoot, 2010 (afbeelding op en.wikipedia.org) Debuut Sesame Street (1980) Bedacht door Jim Henson Gespeeld door Jerry Nelson, Brian Muehl (1980–1984), Richard Hunt (1984–1985), Kevin Clash (1985–2012), Ryan Dillon (2013–heden) Stemacteur(s) Hein Boele, Jogchem Jalink (NL) Persoonsinformatie Soort Muppet-monster Geslacht Mannelijk Geboren 3 februari Nationaliteit Amerikaans Relatiebanden Ouders Louie en Mae Zussen Daisy Grootoude...

 

Das Dekanat Hallein ist ein Dekanat der römisch-katholischen Erzdiözese Salzburg. Inhaltsverzeichnis 1 Pfarren mit Kirchengebäuden 2 Dekanat Hallein 3 Dechanten 4 Siehe auch 5 Weblinks Pfarren mit Kirchengebäuden Pfarre Pfarrverband Ink. Seit Patrozinium Kirchengebäude Bild Abtenau Abtenau – Annaberg – Lungötz – Rußbach am Paß Gschütt Sankt Peter (OSB) 13. Jhdt. Hl. Blasius Pfarrkirche AbtenauFilialkirche Mühlrain, Filialkirche Radochsberg, Filialkirche Rigaus-Voglau, Greinwal...

 

Tribunal pénal international pour l'ex-Yougoslavie Devise : « Les criminels de guerre devant la justice, la justice pour les victimes » Situation Région Ex-Yougoslavie Création 25 mai 1993 Dissolution 31 décembre 2017 Siège La Haye (Hollande-Méridionale) Pays-Bas Coordonnées 52° 04′ 04″ N, 4° 21′ 13″ E Organisation Personnes clés Antonio Cassese, premier président Carla Del Ponte, procureur générale de 1999 à 2007Serge Bramm...

  此條目介紹的是新竹市的市轄區。关于其他同樣以「東區」為名的地名,请见「東區」。 東區East District市轄區上:青草湖映月橋 中:Big City遠東巨城購物中心、新竹孔廟 下:新竹市立玻璃工藝博物館、高峰植物園 東區位置圖 坐标:24°48′N 121°00′E / 24.8°N 121°E / 24.8; 121國家 中華民國上級區劃新竹市設立1990年11月1日下級區劃53里1,020鄰政府 

 

لويس يوبينا   معلومات شخصية الميلاد 7 يونيو 1940(1940-06-07)الأوروغواي الوفاة 17 يوليو 2013 (73 سنة)مونتفيدو  الطول 1.78 م (5 قدم 10 بوصة) مركز اللعب مدافع الجنسية أوروغوياني المسيرة الاحترافية1 سنوات فريق م. (هـ.) 1960–1968 رامبلا جونيورز 1969–1973 ناسيونال مونتيفيديو المنتخب الوطني ...

 

Indian politician For politician from Kerala, see A. Raja (Kerala politician). In this Indian name, the name Andimuthu is a patronymic, and the person should be referred to by the given name, Raja. Andimuthu RajaDeputy General Secretary of Dravida Munnetra KazhagamIncumbentAssumed office 9 September 2020PresidentM. K. StalinUnion Cabinet Minister for Ministry of Communications and Information TechnologyIn office16 May 2007 – 14 November 2010Prime MinisterManmohan SinghPreceded ...

Ruler of the Titans in Greek mythology Not to be confused with Chronos, the personification of time. For other uses, see Cronus (disambiguation). CronusGod of the harvestMember of the TitansAncient GreekΚρόνοςPredecessorUranusSuccessorZeusAbodeMount Othrys (formerly)TartarusPlanetSaturnBattlesTitanomachyAnimalsSnakeSymbolGrain, sickle, scytheDaySaturday (hēméra Krónou)Personal informationParentsUranus and GaiaSiblings Titans Crius Coeus Dione Hyperion Iapetus Oceanus Mnemosyne Phoebe...

 

Afroyim redirects here. For the artist and ex-wife of plaintiff-appellant Beys Afroyim, see Soshana Afroyim. 1967 United States Supreme Court caseAfroyim v. RuskSupreme Court of the United StatesArgued February 20, 1967Decided May 29, 1967Full case nameBeys Afroyim v. Dean Rusk, Secretary of StateCitations387 U.S. 253 (more)87 S. Ct. 1660; 18 L. Ed. 2d 757; 1967 U.S. LEXIS 2844Case historyPrior250 F. Supp. 686 (S.D.N.Y. 1966); 361 F.2d 102 (2nd Cir. 1966); cert. granted, 385 U.S. 917 ...

 

Mexican telenovela RingoGenreTelenovelaBased onSos mi hombreby Adrián SuarWritten by Lucero Suárez Carmen Sepúlveda Luis Reynoso Lorena Salazar Maykel R. Ponjuan Directed by Claudia Aguilar Jorge Robles Starring José Ron Mariana Torres Theme music composerJorge DomínguezOpening themeTú conmigoby YahirCountry of originMexicoOriginal languageSpanishNo. of seasons1No. of episodes82 (list of episodes)ProductionExecutive producerLucero SuárezProducerÁngel VillaverdeProduction locationsMexi...

1988 live album by Thelonious MonkThelonious Monk Nonet Live In Paris 1967Live album by Thelonious MonkReleased1988RecordedNovember 3, 1967GenreJazzLength45:58LabelFrance's Concert RecordsProducerAlexandre Noble, Joël Arlot, Etienne LacosteThelonious Monk chronology Live In Paris, Volume 3(1967) Thelonious Monk Nonet Live In Paris 1967(1988) Straight, No Chaser(1967) Professional ratingsReview scoresSourceRatingAllmusic[1]The Penguin Guide to Jazz Recordings[2] Thelon...

 

LimerickLuimneach Plaats in Ierland Situering Provincie Munster Graafschap Limerick Coördinaten 52° 40' NB, 8° 37' WL Algemeen Oppervlakte 20,79 km² Inwoners (2011) 95.845 Ierse grid R574572 Overig Motto Urbs Antiqua Fuit Studiisque Asperrima Belli An ancient city well versed in the arts of war Website www.limerickcity.ie Foto's Portaal    Ierland Limerick (Iers: Luimneach) is een stad met circa 95.000 inwoners in het zuidwesten van Ierland. Limerick is de hoofdstad van het graa...

 

Family of rocket engines developed by SpaceX for use on its Crewed Dragon spacecraft SuperDracoA pair of SuperDraco rocket engines at SpaceX Hawthorne facilityCountry of originUnited StatesManufacturerSpaceXApplicationLaunch escape system, propulsive landing[1]StatusOperationalLiquid-fuel enginePropellantNTO[2][3] / MMH[2][3]PerformanceThrust, sea-level71 kN (16,000 lbf),[4] individually32,000 lbf, dual-engine cluster[5]Ch...

Silicon Image Inc.TypeSubsidiary of Lattice SemiconductorTraded asNasdaq: LSCC (as Lattice Semiconductor)IndustrySemiconductorsHeadquartersHillsboro, Oregon, USAKey peopleDarin Billerbeck (CEO)ProductsSemiconductor and intellectual property products for mobile, consumer electronics, and PC marketsWebsitewww.latticesemi.com/ Silicon Image is a provider of semiconductors for the mobile, consumer electronics and personal computers (PCs). It also manufactures wireless and wired connectivity ...

 

Competence facilitating interaction and communication with others Providing oral explanation about a tree for another person; a communication method A social skill is any competence facilitating interaction and communication with others where social rules and relations are created, communicated, and changed in verbal and nonverbal ways. The process of learning these skills is called socialization. Lack of such skills can cause social awkwardness. Interpersonal skills are actions used to effec...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!