Маці Піліпа Ірына Малахоўская паходзіла з беларуска-ўкраінскага праваслаўнага шляхецкага роду Малахоўскіх і ахрысціла сына па праваслаўным абрадзе.
Бацька Сцяпан Орлік служыў у арміі польскага караля і вялікага князя літоўскага, загінуў на 51-м годзе жыцьця падчас польска-турэцкай вайны ў бітве пад Хоцінам у снежні 1673 года.
Выхаваннем Піліпа займалася маці. Адукацыю Піліп Орлік атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіуме. Пасля заканчэння вучобы працягваў удасканальваць адукацыю ў праваслаўным Кіева-Магілянскім калегіуме.
Спрабуючы заваяваць сабе падтрымку, у 1710 годзе П. Орлік складае «Пакты і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — дакумент, які пазней атрымаў назву Канстытуцыя Піліпа Орліка.
Пры падтрымцы Карла XII Орлік уступае ў саюз з крымскімі татарамі і Атаманскай Портай, і 8 лістапада1710 года апошняя, падтрымліваючы гетмана Орліка, аб’яўляе вайну Маскоўскай дзяржаве.
У пачатку 1711 году Орлік пачынае агульны паход запарожцаў, буджацкіх татараў, шведаў і палякаў (прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага) супраць расійскіх войскаў ва Украіне. У сакавіку 1711 года аб’яднаныя войскі пад камандаваннем П. Орліка падышлі да добра ўмацаванай Белай Царквы, дзе знаходзіўся маскоўскі гарнізон. Пачалася аблога горада, але ні адзін са штурмаў не быў паспяховым. У 1709—1714 гадах знаходзіўся ў Бендэрах, потым скарыстаўся запрашэннем Карла XII і жыў да 1720 году ў Швецыі.
З 1720 года жыў у Германіі, Аўстрыі, Польшчы. У 1722 годзе накіроўваўся да запарожскіх казакоў ў Алешкаўскую Сеч і быў затрыманы турэцкімі ўладамі ў Хоціне, да 1738 года інтэрнаваны ў Тэсалонікі. У далейшым жыў у Хоціне, Сярэзі, пазней — у Чарнаўцах, Каўшанах і Бухарэсце. Пасля пераехаў у Ясы, дзе памёр 24 мая1742 года.
Жыццё Піліпа Орліка і яго сувязь з Беларуссю даследваў беларускі краязнавец віляйчанінАнатоль Рогач.
Ушанаванне памяці
У чэрвені 2011 года ў Кіеве ўсталяваны помнік Піліпу Орліку, які знаходзіцца на вуліцы, названай у яго гонар.
У шведскім горадзе Крыстыянстад усталявана мемарыяльная шыльда на доме, дзе пражываў Орлік, і непадалёк — помнік з выявай канстытуцыі і булавы гетмана.
Заснавана ўкраінская прэмія імя Піліпа Орліка, а таксама яго партрэт размешчаны на паштовых марках; у 2002 годзе была выпушчана памятная манета, прысвечаная Піліпу Орліку.
У вёсцы Касута ў 2006 годзе ўсталяваны валун з памятным знакам у гонар П. Орліка.
Імем П. Орліка названыя шматлікія вуліца ва Украіне, таксама ў Вілейцы.
У Вілейскім раёне ў гонар Орліка ладзяцца выставы, мастацкія пленэры[2][3][4].