Скончыў Мінскі электратэхнікум сувязі (1965), затым служыў у войску. У 1967 паступіў на аддзяленне радыёфізікі фізічнага факультэта БДУ, скончыў у 1972. З 1972 па 1990 працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі пры БДУ. З 1990 быў прарэктарам БДУ, загадчыкам кафедры. У 2001 намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, з лістапада 2001 да сакавіка 2003 — рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2003 па сакавік 2014 — рэктар БДПУ імя М.Танка.
Навуковы і практычны ўклад
Даследаванні ў галіне радыёгалаграфіі. Распрацаваў фізічныя асновы новага навуковага напрамка, звязанага з даследаваннем і распрацоўкай галаграфічных метадаў у радыё- і інфрачырвоных дыяпазонах электрамагнітных хваль. Распрацаваў метады і стварыў сістэмы для пераўтварэння выяў інфрачырвонага і звышвысокага дыяпазонаў ў бачныя. Прапанаваў новы падыход па фарміраванні і візуалізацыі радыёвыяў. Выканаў шэраг работ па тэарэтычным і эксперыментальным даследаванні нетрадыцыйных метадаў фарміравання галаграм. Прапанаваў і рэалізаваў галаграфічныя схемы з часткова запоўненымі апертурамі, якія забяспечваюць высокую адрознівальную здольнасць і нізкі ўзровень шуму, а таксама метады рэгістрацыі інфрачырвонага выпраменьвання і павелічэння адчувальнасці рэгіструючых асяроддзяў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы ўзаемадзеяння электрамагнітных хваль з штучнымі асяроддзямі, метады і алгарытмы запісу і апрацоўкі біямедыцынскіх і маўленчых сігналаў, створаны новыя радыёпаглынальныя матэрыялы. Пад яго навуковым кіраўніцтвам распрацаваны метады і створаны прыборы для вызначэння вільготнасці і масы дыэлектрычных матэрыялаў, укаранёныя на прадпрыемствах Беларусі і Расіі.
Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 42 вынаходніцтваў.
Системы технического зрения. Принципы построения. Л.: Машиностроение, 1988 (в соавт.).
Взаимодействие электромагнитных волн с искусственными средами // Избр. научные труды БГУ. 2001. № 4.
Development of nanodispersible film material absorbing microwave radiation // XII Int. Conference on Microwaves, Radar and Wireless Communications. Poland. 2000. Vol.3.
Neural networks and tasks of biomedical signal segmentation // Proc. of IV Int. Workshop on Biosignal Interptetation BSI2002. Villa Olmo, Como, Italy, 24-26 June, 2002.