Васіль Рыгоравіч Рудніцкі |
Дата нараджэння |
1899 |
Месца нараджэння |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Рудніцкі.
Васіль Рыгоравіч Рудніцкі (1899, в. Пакелеўка, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі вучоны, педагог.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У ліпені 1931 года быў прызначаны Наркамам асветы БССР першым дырэктарам Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута, да гэтага працаваў дэканам педфака БДУ. Арыштаваны 11 снежня 1936. Падчас арышту дырэктар Калінінскага педагагічнага інстытута ў Клімавічах[крыніца?]. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 27 кастрычніка 1938 года за «контррэвалюцыйную нацдэмаўскую дзейнасць» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда БССР ад 13.6.1956. Асабовая справа Р. № 5382 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.
Літаратура