Пузырапло́днік амурскі[2] (Physocarpus amurensis) — від кветкавых раслін роду Пузыракветнік (Physocarpus) падсямейства Ружавыя (Rosaceae).
Батанічнае апісанне
Высокі куст вышынёй да 3 (4) м. Маладыя парасткі гладкія і пакрытыя цёмна-шэрай карой. Лісце буйное, каля 8—10 см даўжынёй і 3—5 см даўжынёй, 3—5-лопасцевае, нагадвае лісце парэчак. Кветкі белыя, 15—18 мм у дыяметры, без лускавінак. Каля 10—15 кветак сабраны ў парасонік (шчыток). Плод — складаная лістоўка.
Арэал
Расце на паўночным усходзе Кітая, на поўдні Далёкага Усходу.
Экалогія
Засухаўстойлівы від. Расце на схілах. Цвіце 3 тыдні ў маі—чэрвені. Плады спеюць у верасні—кастрычніку.
Выкарыстанне
Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі