Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў ЗША прайшлі 5 лістапада 2024 года, а Прэзідэнт павінен уступіць у паўнамоцтвы 20 студзеня 2025 года. На выбарах абраны 47-ы Прэзідэнт ЗША, 46-ы Прэзідэнт Джо Байдэн адмовіўся ад удзелу. Перамогу атрымаў кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп.
Сістэма выбараў
Галасаваць можа грамадзянін ЗША, які знаходзіцца ці пастаянна пражывае на тэрыторыі 50 штатаў або сталічнай акругі і не знаходзіцца ў турме на момант галасавання. Таксама асобы, якія нарадзіліся грамадзянамі ЗША і пераехалі жыць у іншыя краіны, могуць з-за мяжы галасаваць, іх галасы таксама ўдзельнічаюць у праймерыз.
Абірацца на пасаду Прэзідэнта ЗША можа чалавек, які нарадзіўся ў ЗША, старэйшы за 35 гадоў, які жыве ў ЗША не менш за 14 гадоў. З другой паловы XIX стагоддзя прэзідэнты заўсёды абіраюцца з Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый ЗША. Кандыдатам ад партый на пасаду прэзідэнта становіцца чалавек, які перамог у партыйных праймерыз.
ЗША станам на 2024 года апошняя дзяржава свету, дзе няма прамога галасавання. Галасаванне праходзіць па мажарытарнай сістэме, пры якой трэба набраць 50 % + 1 голас або больш, каб перамагчы ў галасаванні ў Калегіі выбаршчыкаў у 48 з 50 штатаў (выключэнні — Мэн і Небраска. Яны падзелены на акругі і ўжо там абіраюцца кандыдаты па мажарытарнай сістэме. Небраска на 2024 год мела 5 электаральных галасоў, Мэн — 4). Кожны штат выбірае пэўную колькасць выбаршчыкаў (ад 3 да 55 паводле перапісу насельніцтва ЗША ў 2020 годзе) залежнасці ад колькасці насельніцтва. Галасоў заўсёды не меней трох на штат, бо галасы адпавядаюць колькасці членаў Палаты прадстаўнікоў — залежна ад насельніцтва (не меней аднаго), і двум сенатарам ад штату. Акруга Калумбія атрымлівае права галасавання на выбарах трыма галасамі. Колькасць выбаршчыкаў роўна 538. Каб стаць прэзідэнтам, трэба набраць 270 галасоў выбаршчыкаў[1].
Кандыдаты
Дэмакратычная партыя
Джо Байдэн, дзеючы Прэзідэнт ЗША, заяўляў, што ён збіраецца ісці на другі тэрмін[2] Ён ужо быў найстарэйшай паводле ўзросту асобай, якая заступіла на гэту пасаду па выніках выбараў 2020 года. Урэшце ад Дэмакратычнай партыі была вылучана 48 віцэ-прэзідэнта Камалу Харыс, якая магла стаць першай жанчынай на чале ЗША.
Рэспубліканская партыя
45-ы прэзідэнт краіны Дональд Трамп заяўляў, што мог бы паспрабаваць пайсці на другі тэрмін прэзідэнцтва[3] і мае на гэта права па Канстытуцыі ЗША. Атрымаўшы перамогу на выбарах 2024 года, ён стаў другім прэзідэнтам пасля Гровера Кліўленда, які абраўся на другі тэрмін з разрывам, і традыцыйна ён будзе лічыцца 45-м і 47-м прэзідэнтам.
Гл. таксама
Зноскі