Праспект Ветэранаў — адзін з найбуйнейшых праспектаў у Кіраўскім і Краснасельскім раёнах Санкт-Пецярбурга. Абмежаваны з аднаго боку вуліцай Зіны Партновай і вуліцай Падводніка Кузьміна, з другога — праспектам Будзённага.
У пачатку 1960-х гадоў пачалася пракладка магістралі, якая павінна была ісці паралельна праспекту Стачак, злучаючы Дачнае, Урыцк і Сасновую Паляну. У праектнай дакументацыі яна праходзіла як Сярэдняя вуліца. 16 студзеня 1964 года праектная Сярэдняя вуліца атрымала афіцыйную назву — праспект Ветэранаў. Назва праспекту дадзена ў гонар удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў. У 1971 годзе ў склад праспекта ўвайшоў Манетны завулак, які праходзіў у Сасновай Паляне.
У 1977 годзе ля праспекта адкрылася станцыя метрапалітэна з аднайменнай назвай.
28 снежня 2019 года ў Навасергіеве быў адкрыты новы ўчастак праспекта, не звязаны з асноўнай яго часткай — ад праспекта Будзённага да вуліцы Уладзіміра Пчалінцава. 13 лістапада 2020 года стары і новы ўчасткі праспекта былі злучаны ў агульную магістраль. Для іх злучэння быў пабудаваны пераезд цераз службовую чыгуначную лінію. Плануецца далейшае падаўжэнне праспекта на захад.