Помнік У. І. Леніну — помнік, знаходзіцца на плошчы імя Леніна, каля будынка абласной філармоніі.
Пастаўлены ў 1956 годзе на месцы знішчанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны (першы помнік Леніну быў пастаўлены ў горадзе ў 1930 г.). Аўтары — скульптары Г. Арапаў і М. Алешчанка, архітэктар П. Юрчанка. Матэрыялы — бронза і чорны мармур; агульная вышыня помніка 9,6 м, вышыня фігуры 4,4 м.
Скульптурная фігура У. I. Леніна ва ўвесь рост пастаўлена на чатырохгранны пастамент са ступеньчатым стылабатам, які абліцаваны лабрадарытавымі плітамі. У правай сагнутай руцэ кепка, левая выцягнута ўперад: У. I. Ленін выступае з прамовай. Помнік удала ўпісваецца ў архітэктурны ансамбль плошчы.