Помнік Пятру Міронавічу Машэраву — помнік у Віцебску, размешчаны на вуліцы Замкавай, каля гасцініцы «Віцебск». Пастаўлены ў 1980 годзе ў гонар савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Пятра Міронавіча Машэрава. Аўтары — скульптар З. Азгур, архітэктар Ю. Казакоў. Бюст адліты на Мінскім заводзе манументальных скульптур. Адкрыты 18 лістапада 1980 года.
Апісанне
У цэнтры пляцоўкі, выкладзенай шэрымі плітамі паліраванага граніту, на пастаменце прамавугольнай формы (вышыня пастамента 2,5 м), абліцаваным чырвоным гранітам, пагрудны бюст П. М. Машэрава (вышыня — 1,2 м). На пастаменце выява 2 ордэнаў Леніна, медалёў «Залатая Зорка», «Серп і Молат» і надпіс: «Машэраў Пётр Міронавіч Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы».
Злева ад бюста размешчаны асіметрычна пасунуты паперад гранітны камень кубічнай формы. На яго гранях — рэльефы, што сімвалізуюць баявыя і працоўныя поспехі П. М. Машэрава. На фасаднай грані — выява сцяга і лічбы «1941—1945». Скошаную бакавую грань упрыгожваюць каласы, серп і молат на кавадле.
Урачыстасць і дэкаратыўнасць помніку надаюць таксама колеравыя кантрасты чырвонага і шэрага граніту з цёмнай бронзай. Выразнасць пластычнай формы, кампазіцыйная звязанасць з месцам — адметнасць помніка. Архітэктурна-планіровачную кампазіцыю помніка складаюць 4 газоны, пляцоўкі асіметрычнай формы, акружаныя бардзюрам.
Літаратура
|
---|
Раёны і кварталы | | |
---|
Вуліцы і плошчы | |
---|
Масты | |
---|
Палацы і сядзібы | |
---|
Грамадскія будынкі і збудаванні | |
---|
Музеі | |
---|
Помнікі і мемарыялы | |
---|
Манастыры, саборы і храмы | |
---|
Сады і паркі, могілкі | |
---|
† страчаныя аб'екты |