Газо́н (ад фр.: gazon) — участак зямлі з травяным покрывам, роўна і нізка падстрыжаным. Вылучаюць газоны дэкаратыўныя (паркавыя, або садовыя, партэрныя, лугавыя, маўрытанскія), спартыўныя і спецыяльнага прызначэння (на аэрадромах, для ўмацавання адхонаў). Ствараюць газон высевам насення шматгадовых траў на выраўнаваную глебу.
Для маўрытанскіх газонаў (стракатакветных) выкарыстоўваюць сумесь траў і прыгожа кітучых раслін (наготкі (Calendula), васілёк (Centaurea), незабудка (Myosotis), іберыс (Iberis), мак (Papaver)).