«Пе́ршы сшы́так» — дэбютны студыйны альбом беларускага барда Алеся Камоцкага, запісаны ў 1986 годзе.
Гісторыя стварэння
Альбом Алесь Камоцкі запісаў у 1986 годзе. Віктар Баброўскі, які здабыў пульт, мікрафоны і магнітафон у Дзяржтэлерадыё БССР на Макаёнка, далёка гэта ўсё вынесці не мог і запіс адбыўся на складзе бара тэлестудыі. Уся апаратура была размешчаная на скрынках з пустымі бутэлькамі, на іх жа селі самі музыканты, праз пару гадзін праца скончылася. Альбом гучыць трохі дзіўнавата, таму што пульт быў з эфэктамі і гукарэжысёру Віктару Баброўскаму вельмі хацелася з ім папрацаваць: у некаторых месцах рэвер проста зашкальвае. У той час Алесь Камоцкі на свае вершы яшчэ песень не пісаў і ў альбом увайшлі песні на словы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Жылкі, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Дубаўца. Альбом слухачы перапісвалі з касеты на касету, бо купіць яго было немагчыма — на палічках у музычных крамах ён не мог аказацца. Па сведчанні Камоцкага, альбом дзякуючы «сарафаннаму радыё» дайшоў і да Варшавы. Па меркаванні музычнага партала Tuzin.fm — гэты першы альбом беларускай аўтарскай песні ў музычнай гісторыі.[1]
Спіс песень
Словы |
1. |
«Варта ў крылы…» | Янка Сіпакоў |
|
2. |
«Насьледваньне Байрану» | Уладзімір Караткевіч |
|
3. |
«Сантымэнт» | Сяргей Дубавец |
|
4. |
«Я іду лугавою дарогай» | Уладзімір Караткевіч |
|
5. |
«За старым, закінутым млынам…» | Уладзімір Караткевіч |
|
6. |
«Бацькі з магіл…» | Уладзімір Караткевіч |
|
7. |
«О, каханьне…» | Уладзімір Караткевіч |
|
8. |
«Як сканаю…» | Уладзімір Караткевіч |
|
9. |
«Казка» | Уладзімір Караткевіч |
|
10. |
«Роздум» | Уладзімір Караткевіч |
|
11. |
«Там, за дзьвярыма…» | Сяргей Дубавец |
|
12. |
«За дахамі…» | Максім Багдановіч |
|
13. |
«Халоднай ноччу» | Максім Багдановіч |
|
14. |
«Ты прыйдзі» | Янка Купала |
|
15. |
«Працягласьць» | Ларыса Геніюш |
|
16. |
«Скарбы» (пераклаў Алесь Разанаў) | Альфонсас Малдоніс |
|
17. |
«Згасаеш…» | С. Стральцоў |
|
18. |
«Даўняя музыка» (пераклаў Генадзь Бураўкін) | Альфонсас Малдоніс |
|
19. |
«Маіх радасьцяў…» | Уладзімір Жылка |
|
20. |
«Сьпеў скончаны» (пераклаў Алесь Разанаў) | Альфонсас Малдоніс |
|
Удзельнікі запіса
- Алесь Камоцкі — гітара, спеў
- Віктар Баброўскі — гукарэжысёр
Зноскі
Спасылкі