Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса» створана ў чэрвені 2019 года рэрганізацыяй установы «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета». Галоўны офіс знаходзіцца ў Мінску. Заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З дня стварэння да верасня 2021 года выдавецкі дом узначальнаваў Вадзім Аляксандравіч Кнышаў. З 23 верасня 2021 года дырэктарам з'яўляецца Кацярына Эдуардаўна Дубінская[1].
Згодна са статутам, зацверджаным загадам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, асноўнай мэтай дзейнасці рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса» з’яўляецца рэалізацыя права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзяржаўнай палітыцы ў галіне адукацыі, культуры, фізічнага выхавання і спорту, аб дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы, функцыянаванні і развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, гісторыі адукацыі, сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай, міжнароднай і іншых сферах жыццядзейнасці краіны.
Установа ажыццяўляе вытворчасць і выпуск шэрагу сродкаў масавай інфармацыі:
У студзені 2022 года па ініцыятыве кіраўніцтва выдавецкага дома быў спынены выхад штотыднёвай газеты для падлеткаў «Переходный возраст[ru]»[5] (заснавальнікі — грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса») і штомесячнай газеты для падлеткаў «Раніца» (заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»).