Паўста́нне «Чырванабро́вых» (赤眉軍) — адно з найбольш буйных паўстанняў у Кітаі ў 17—27 н.э. Паўстанцы фарбавалі бровы ў чырвоны колер (адсюль назва).
Паўстанне было выклікана цяжкім становішчам народа, якое пагоршылася ў час праўлення Ван Мана і голаду ў выніку паводкі. Пачалося ў правіцыі Шаньдун пад кіраўніцтвам селяніна Фань Чуна.
Паўстанцы (сяляне, наёмныя рабочыя, рабы) у 21 г. разграмілі ўрадавыя войскі і пачалі наступленне на сталіцу імперыі Чан'ань. Адначасова на сталіцу наступалі атрады прадстаўніка дынастыі Хань Лю Сюаня, які імкнуўся захапіць уладу.
У 23 г. атрады Лю Сюаня занялі Чан'ань. Ван Ман быў забіты, Лю Сюаня абвясцілі імператарам пад імем Гэншы. У 25 г. атрады «чырванабровых» разбілі войскі Гэншы і абвясцілі імператарам пастуха Лю Пэнцзы.
У 27 г. паўстанцы былі разгромлены войскамі прадстаўніка арыстакратыі Лю Сю (у 25 г. прыняў тытул імператара пад імем Гуан Удзі), з царавання якога пачалося праўленне новай галіны дынастыі Хань — Позняя Хань.
Літаратура
Спасылкі