Ван Ман (45 да н.э. — 6 кастрычніка 23 н.э.) — старажытнакітайскі дзяржаўны дзеяч, імператар (9—23 н.э.).
Біяграфія
У 8 г. да н.э. стаў вышэйшым саноўнікам («да сы ма») імперыі Хань. Ажыццявіўшы ў снежні 8 г. н.э. палацавы пераварот, абвясціў сябе імператарам новай дынастыі Сінь.
Правёў рэформы: ліквідаваў прыватную ўласнасць на зямлю, забараніў куплю-продаж зямлі і рабоў і інш. Аднак пад націскам багатых землеўладальнікаў вымушаны быў іх адмяніць.
Забіты ў час народнага паўстання, якое пачалося ў краіне ў 15 г. н.э.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Ван Ман — продкі |
---|
|