Паўднёва-Сахалінская Апостальская Прэфектура (лац.: Apostolica Praefectura Sachaliniana Meridionalis) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рымска-Каталіцкай Царквы з цэнтрам у горадзе Южна-Сахалінск (Сахалінская вобласць, Расія), у якую ўваходзіць паўднёвая частка вострава Сахалін і Курыльскія астравы. Падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу.
Гісторыя
Паўднёва-Сахалінская Апостальская прэфектура была створана 18 ліпеня 1932 года брэвэ «Настойліва з намі» (лац.: Cum Nos instanter)[2] Папы Рымскага Пія XI, які вылучыў яе з Апостальскага вікарыята Сапара (цяпер — дыяцэзія Сапара). Першапачаткова Паўднёва-Сахалінская прэфектура мела назву «Апостальская прэфектура Карафута». Назва Карафута звязана з тым, што ў 1845 годзе Японія ў аднабаковым парадку абвясціла свой суверэнітэт над усім востравам Сахалінам, які па-японску назваўся Карафута. У 1932 годзе на востраве была створана каталіцкая місія «Sui iuris Karafutoensis», якая стала абслугоўваць каталікоў-японцаў, якія пражывалі на Сахаліне. 21 мая 1938 года, калі паўднёвая частка Сахаліна належала Японіі, місія «sui iuris Karafutoensis» была ператворана ў Апостальскую прэфектуру Карафута.
Пасля перадачы паўднёвай часткі Сахаліна СССР, Апостальская прэфектура Карафута захавала сваю назву, хоць фактычна спыніла сваё існаванне. Пасля аднаўлення Каталіцкіх структур у Расіі захаванне за прэфектурай японскай назвы выклікала негатыўнае стаўленне дзяржаўных органаў Расійскай Федэрацыі. Глава дыяцэзіі Святога Іосіфа епіскап Ежы Мазур меў тытул «ардынарый дыяцэзіі Святога Іосіфа і адміністратар Карафута». МЗС Расіі расцаніў выкарыстанне ў тытуле біскупа Ежы Мазура японскай назвы вострава Сахаліна як недружалюбны акт і ўмяшанне ва ўнутраныя справы Расіі з боку Святога Прастола[3] што прывяло да таго, што грамадзянін Польшчы біскуп Ежы Мазура быў абвешчаны «persona non grata». У сувязі з гэтым 10 красавіка 2002 года Ян Павел II пераназваў Апостальскую прэфектуру Карафута ў Паўднёва-Сахалінскую Апостальскую прэфектуру.[4]
Ардынарыі прэфектуры
- епіскап Венцэслаус Іозеф Кінальд (1934 г. — 1938 г.), апостальскі адміністратар;
- свят. Фелис Герман OFM (31.05.1938 г. — 1941 г.), апостальскі прэфект Карафута;
- свят. Тода Ларэнца Татэвакі (1941 г. — 1944 г.), апостальскі адміністратар Карафута;
- свят. Агасціна Ісаму Сена (1944 г. — 1953 г.), апостальскі прэфект Карафута;
- епіскап Бенедыкт Такахіка Тамідзава (30.01.1953 г. — 26.03.1989 г.), апостальскі прэфект Карафута; з 1952 па 1987 — епіскап Сапара;
- епіскап Пётр Тасіа Дзінусі (26.03.1989 г. — 2000 г.), апостальскі адміністратар; з 1987 — епіскап Сапара;
- епіскап Ежы Мазур SVD (2000 г. — 17.04.2003 г.), апостальскі адміністратар; з 18.05.1999 па 11.02.2002 — апостальскі адміністратар Усходняй Сібіры, з 11.02.2002 па 17.04.2003 — ардынарый дыяцэзіі Св. Іосіфа ў Іркуцку;
- епіскап Кірыл Клімовіч (17.04.2003 г. — па цяперашні час), апостальскі адміністратар; з 17.04.2003 — ардынарый дыяцэзіі Св. Іосіфа ў Іркуцку і адміністратар Паўднёва-Сахалінскай апостальскай прэфектуры.
Зноскі
Спасылкі