Апостальскі вікарыя́т (лац.: Vicariatus apostolicus) — тэрытарыяльная адзінка ў Рымска-каталіцкай царквы, прыраўнаваная да дыяцэзіі. Апостальскі вікарыят усталёўваецца на тэрыторыях, дзе пакуль не можа быць сфарміравана паўнавартасная епархія (Кодэкс кананічнага права, глава 371 § 1) і з'яўляецца часавай структурай. Апостальскія вікарыяты ўтвараюцца на місіянерскіх тэрыторыях або з апостальскіх прэфектур.
Як правіла, развіццё тэрытарыяльнай адзінкі на місіянерскай тэрыторыі ідзе па схеме:
Місія sui iuris — Апостальская прэфектура — Апостальскі вікарыят — Дыяцэзія.
Апостальскі вікарый з'яўляецца біскупам, ён кіруе тэрыторыяй ад імя Папы Рымскага. Пры апостальскім вікарыі абавязкова ствараецца пастырскі савет, які складаецца прынамсі з трох святароў-місіянераў.
Паводле даных на пачатак 2010 года ў Каталіцкай царкве існуюць 85 апостальскіх вікарыятаў, з іх у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы — 42, у Азіі — 20, у Афрыцы — 21, па адным у Паўночнай Амерыцы і Еўропе.
Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі
Каталіцкія тэрытарыяльныя адзінкі |
---|
Ардынарныя | |
---|
Адмысловыя | |
---|
Місіянерскія | |
---|