Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Пастаўскі дзяржаўны каледж

Пастаўскі дзяржаўны каледж
Дата заснавання 1955
Тып каледж
Дырэктар Сяргей Мікалаевіч Герасіменка
Размяшчэнне
Адрас Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца 17 верасня, д. 90.
gptk.by/index.html

Установа адукацыі «Пастаўскі дзяржаўны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Паставы.

Гісторыя

Згодна з загадам Галоўнага ўпраўлення працоўных рэзерваў ад 3 жніўня 1955 года № 231, 19 жніўня № 256 і ад 26 лютага 1955 года № 65 і загадам Беларускага Рэспубліканскага ўпраўлення працоўных рэзерваў ад 2 верасня 1955 года № 109 ажыццявіць прыём навучэнцаў з 1 кастрычніка 1955 года ў рамеснае вучылішча. Такім чынам, у Паставах у кастрычніку 1955 года было адкрыта Рамеснае вучылішча па механізацыі сельскай гаспадаркі № 2.

У 1979 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат на 395 месцаў. З 1979 года вучылішча стала сярэднім, з трохгадовым тэрмінам навучання.

З 1998 года ў вучылішчы распачата падрыхтоўка спецыялістаў для сельскай гаспадаркі па сістэме бесперапыннага навучання ПТВ — БАТУ.

3 кастрычніка 2014 года быў адкрыты музейны пакой «Гісторыя і сучаснасць», якая знаходзіцца ў будынку інтэрната. Ва УА «Пастаўскі дзяржаўны каледж» ёсць свой узорны духавы аркестр. Працуюць гурткі «Наша спадчына», «Саламяныя фантазіі», «Вакальныя спевы», інфармацыйны цэнтр, выдаецца часопіс — «Каледж — гэта мы»[1].

Спецыяльнасці

Каледж ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях:

Узровень ССА:

  • машыны і абсталяванне дрэваапрацоўчай прамысловасці;
  • тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па напрамках);
  • грамадскае харчаванне;
  • аўтасэрвіс;
  • бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль.

Узровень ПТА:

  • тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ;
  • эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў;
  • тэхналогія зварачных работ;
  • тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання;
  • грамадскае харчаванне;
  • гандлёвая справа;
  • вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі;
  • сацыяльная праца.

Дырэктары

  • Н. М. Камісараў (1955—1963)
  • Эдуард Сцяпанавіч Жаўрыд (1963—1984)
  • Аляксандр Аляксандравіч Дзеравянка (1984—1998)
  • Пётр Леанідавіч Курто (1998—2005)
  • Мікалай Мікалаевіч Лысянок (2005—2017)
  • Сяргей Мікалаевіч Герасіменка (з 2017)

Былая назва

  • Пастаўскае рамеснае вучылішча па механізацыі сельскай гаспадаркі № 2 (1955)
  • Пастаўскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 (1962)
  • Пастаўскае сярэдняе сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 (1979)
  • Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 165 (1984)
  • Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 165 сельскагаспадарчай вытворчасці (1989)
  • Пастаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны ліцэй (2000)
  • Пастаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці (2003)
  • Пастаўскі дзяржаўны каледж (2015)

Зноскі

Літаратура

  • Александровіч, К. Запатрабаваны жыццём / К. Александровіч // Вольнае Глыбокае. — 2015. — 12 ліст. — С. 2.
  • Анішкевіч, А. Вучаць запатрабаваным прафесіям / А. Анішкевіч // Пастаўскі край. — 2017. — 9 верас. — С. 2.
  • Курто, П. Л. За зменай назвы — змена асаблівасцяў работы / П. Л. Курто; гутарыла А. Шапавалава // Пастаўскі край. — 2003. — 23 жн. — С. 2.
  • Курыловіч, П. Стратэгію развіцця дыктуе рынак працы / П. Курыловіч // Пастаўскі край. — 2010. — 16 кастр. — С. 5.
  • Курыловіч, П. У пошуку новага, перадавога, прагрэсіўнага / П. Курыловіч // Пастаўскi край. — 2005. — 12 лістап. — С. 2.
  • Лысёнак, М. Даказала сваю жыццядзейнасць / М. Лысёнак // Пастаўскi край. — 2005. — 2 лістап. — С. 3-4.
  • Пашкевіч, Т. З улікам попыту на новыя прафесіі / Т. Пашкевіч // Витебские вести. — 2015. — 8 дек. — С. 6.
  • Пашкевіч, Т. Зрэагавалі на попыт / Т. Пашкевіч // Витебские вести. — 2017. — 28 янв. — С. 3.
  • Пашкевіч, Т. У навуковым пошуку / Т. Пашкевіч // Витебские вести. — 2017. — 21 янв. — С. 6.
  • Прафтэхкаледжу — 60 гадоў / падрыхт. П. Курыловіч // Пастаўскі край. — 2015. — 21 кастр. — С. 1, 4-5.
  • Умацоўваючы імідж / падрыхт. Н. Калядзіч // Настаўніцкая газета. — 2012. — 9 жн. — С. 2.
  • Філіпенкаў, В. Д. Пастаўскаму дзяржаўнаму прафесійна-тэхнічнаму каледжу сельскагаспадарчай вытворчасці — 55 / В. Д. Філіпенкаў; гутарыла Ю. Шарабайка // Вольнае Глыбокае. — 2010. — 7 кастр. — С. 11.
  • Шапавалава, А. На трох кітах / А. Шапавалава // Пастаўскi край. — 2008. — 2 лют. — С. 1, 3.
  • Шапавалава, А. Школа музыкі, старт у прафесію / А. Шапавалава // Пастаўскі край. — 2018. — 14 крас. — С. 5.
  • Шилько, Н. Это всё о нём… / Н. Шилько // Пастаўскі край. — 2015. — 22 крас. — С. 4.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya