Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Парэцкі сельсавет (Гродзенскі раён)

Парэцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Парэчча
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 915
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Парэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Парэчча.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліхацкага сельсавета[1]. 17 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Гожаўскага сельсавета перададзена вёска Вярхполле[2]. 10 снежня 1973 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Наварудскага сельсавета[3].

Знаходзіцца на поўначы Гродзенскага раёна, прыкладна за 30 кіламетраў ад горада Гродна. На тэрыторыі сельсавета — 26 вёсак, 6 з якіх пападаюць у пагранічную зону беларуска-літоўскай мяжы.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3297 чалавек[4], з іх 53,1 % — палякі, 34,2 % — беларусы, 8,8 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 1,3 % — літоўцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2915 чалавек[6].

Крыніцы

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 снежня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya