Партызанская брыгада імя газеты «Правда» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрадаў «Правда» (арганізаваны ў красавіку 1942 года), «Перамога» (арганізаваны ў сакавіку 1943 года на базе групы, якая дзейнічала са студзеня 1942) і імя Калініна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Чэрвеньскага раёна. 3 ліпеня 1944 года брыгада (983 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
- атрад імя газеты «Правда»;
- атрад «Перамога»;
- атрад імя Калініна;
- атрад імя Панамарэнкі.
Камандаванне
Камандзір
Камісары
- С. Е. Данільчык;
- П. І. Багамолаў
Начальнікі штаба
- П. І. Багамолаў;
- Р. Я. Герцовіч.
Гісторыя
Партызаны вялі баі з нямецкімі гарнізонамі ў Смілавічах, вёсках Дукаўка, Блонь і іншых, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне». 23 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 года вялі баі з нямецкай арміяй, якая адступала. З часцямі Чырвонай Арміі 3 ліпеня 1944 вызвалілі вёску Дукаўка.
Памяць
У 1975 годзе ў вёсцы Клінок Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура