Партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада імя Ленінскага камсамола, арганізаванага ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Васілішкаўскага, Радунскага, Шчучынскага раёнаў. 11 ліпеня 1944 года брыгада (462 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Матросава;
- атрад «За Савецкую Беларусь»;
- атрад імя Ванды Васілеўскай.
Камандаванне
Камандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
- І. І. Іёнка;
- Н. Л. Нагорны;
- І. П. Анапрыенка.
Гісторыя
Партызаны вялі агітацыйна-масавую работу сярод мясцовага насельніцтва, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Азёры і Кобраўцы Васілішкаўскага раёна, знішчылі 22 нямецкія маёнткі. Праводзілі дыверсіі на чыгунках Вільнюс — Гродна і Гродна — Ліда.
Памяць
У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Зноскі
Літаратура