Партызанская брыгада «Уперад» |
Гады існавання |
1942—1943 |
Краіна |
Беларуская ССР |
Падпарадкаванне |
Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып |
партызаны |
Функцыя |
барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць |
411 чалавек (1.10.1943) |
Дыслакацыя |
Добрушскі, Кармянскі, Чачэрскі, Рагачоўскі, Свяцілавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Прапойскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі раёны, Арлоўская вобласць |
Войны |
Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры |
Вядомыя камандзіры |
- П. Р. Шамякін;
- П. Г. Малюгін
|
Партызанская брыгада «Уперад» — партызанская брыгада, створаная на базе перапраўленага 21 красавіка 1942 года ў нямецкі тыл атрада (30 чалавек), які папоўніўся мясцовым насельніцтвам. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Добрушскага, Чачэрскага, Кармянскага, Рагачоўскага, Свяцілавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Прапойскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага раёнаў і Арлоўскай вобласці. 1 кастрычніка 1943 года брыгада (411 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Камндаванне
Камандзіры
- П. Р. Шамякін;
- П. Г. Малюгін
Гісторыя
Партызаны пусцілі пад адхон 101 эшалон, знішчылі і папсавалі 77 паравозаў, 1180 вагонаў і платформ, 75 аўтамашын, 5 самалётаў, 39 танкаў і бронемашын, параход і 2 баржы, узарвалі 32 склады, 38 мастоў, сапсавалі 59 км чыгуначнага пуці і 9 км тэлеграфна-тэлефоннай лініі. У баі разам з партызанскім атрадам «Слаўны» знішчылі 50 гітлераўцаў, 5 грузавых і легкавую аўтамашыны, 2 гарматы, 2 мінамёты, захапілі зброю. Перадавалі камандаванню Чырвонай Арміі звесткі разведкі. 29 верасня разам з часцямі Чырвонай Арміі разграмілі нямецкую калону, захапілі 300 падвод, 5 аўтамашын з боепрыпасамі, 7 самаходных гармат «Фердынанд», 3 гарматы, 4 мінамёты і іншае.
Крыніцы
Літаратура