Партызанская брыгада «Звязда» — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года на базе Горацкага атрада, аформленага ў маі 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Горацкага, Дрыбінскага, Шклоўскага, Аршанскага і Дубровенскага раёнаў. На жнівень 1942 года ў брыгадзе было 620 партызан. У канцы верасня ў сувязі з абмежаванымі магчымасцямі манёўраў ва ўмовах карных аперацый брыгада была разгрупавана на невялікія групы і атрад, агульнае кіраўніцтва якімі ажыццяўлялі камандзіры групы атрадаў Дз. Ф. Вайстроў, М. І. Кітаеў.
Камандаванне
Камандзіры
Камісар
Начальнік штаба
Гісторыя
Партызаны праводзілі баявыя дзеянні на чыгуначным участку Орша — Крычаў. У жніўні — верасні 1942 года падарвалі 9 і абстралялі 3 эшалоны, разбурылі тэлефонна-тэлеграфную лінію Шклоў — Горкі — Дрыбін, знішчылі 17 аўтамашын. У кастрычніку 1942 — лютым 1943 года правялі 16 баёў з карнікамі. Вясной 1943 года некалькі груп улілося ў атрад, які ў красавіку 1943 перабазіраваўся ў Чавускі раён і ў чэрвені ўвайшоў у партызанскі полк «Трынаццаць» як 4-ы батальён, які ў жніўні 1943 года быў разгорнуты ў 17-ю партызанскую брыгаду.
Зноскі
Літаратура