Выбары ў Фолькетынг Каралеўства Данія — парламенцкія выбары, якія былі праведзены 4 жніўня 1852 года.
Нягледзячы на тое, што партыя «Правыя» здабыла толькі 8 мандатаў, прэм'ер-міністрам застаўся прадстаўнік гэтай партыі — Крысціян Альбрэхт Блюмэ.
Выбары праходзілі па сістэме «першы кандыдат» у аднамандатных акругах. Узроставы цэнз складаў 30 гадоў, што было вышэй узросту паўналецця — 25 гадоў. Акрамя таго, права голасу мелі толькі мужчыны, і мужчыны павінны былі адпавядаць 6 дадатковым патрабаванням:
У выніку, толькі 14,5% насельніцтва Даніі мелі права голасу[1].
Выбары на Фарэрскіх астравах прайшлі 16 ліпеня 1852 года, пасля чаго Фолькетынг налічваў 101 член[2].