Па́мятная мане́та «Мікала́й Радзіві́л Чо́рны» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі, уведзеныя ў абарачэнне 4 лютага 2015 года. манеты адчаканеныя са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.
Манеты адчаканеныя з нагоды 500-х угодкаў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага. Уваходзяць у серыю «Умацаванне і абарона дзяржавы».
манеты маюць форму кола, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружыне. На бакавой паверхні манет надпіс: «УМАЦАВАННЕ I АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ».