Паветраны транспарт — самы хуткі від транспарту. Асноўная сфера прымянення паветранага транспарту — пасажырскія перавозкі на адлегласцях звыш тысячы кіламетраў. Таксама ажыццяўляюцца і грузавыя перавозкі, але іх доля вельмі нізкая. У асноўным авіятранспартам перавозяць прадукты, якія хутка псуюцца, і асабліва каштоўныя грузы, а таксама пошту. У такіх выпадках, калі ў месцы пасадкі адсутнічае аэрадром (напрыклад, дастаўка навуковых груп у цяжкадаступныя раёны) выкарыстоўваюць не самалёты, а верталёты, якія не маюць патрэбы ў пасадачнай паласе.
Гісторыя
У 1709 годзе быў запушчаны першы паветраны шар. Зрэшты, паветраныя шары былі некіруемыя.
Да канца XIX стагоддзя дамінаваць у паветры сталі велізарныя паветраныя караблі — дырыжаблі, нашмат павольнейшыя за самалёты. У 1930-х гадах яны выконвалі рэгулярныя пасажырскія рэйсы, у тым ліку міжкантынентальныя. Тым не менш, на сённяшні дзень сфера іх ужывання — рэкламныя і забаўляльныя палёты, назіранне за дарожным рухам (хоць мяркуецца і прымяненне для транспарціроўкі грузаў).
У сілу спецыфічнага спосабу перамяшчэння паветраны транспарт мае як шэраг пераваг, так і істотныя недахопы, што абмяжоўвае яго прымяненне ў якасці грузавога транспарту.
Перавагі:
Высокая хуткасць
Магчымасць дастаўкі грузаў у ізаляваныя раёны (у асноўным верталётамі)
Недахопы:
Высокі кошт перавозак
Залежнасць ад надвор’я
Патрабуе аэрапорты (акрамя верталётаў)
Малая грузападымальнасць
Літаратура
Міхневіч Л. М.Паве́траны тра́нспарт // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 546. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак.
Сцвярджэнні, не падмацаваныя крыніцамі, могуць быць пастаўлены пад сумненне і выдалены. Вы можаце палепшыць артыкул, дадаўшы дакладнейшыя спасылкі на крыніцы.
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!