Отакар I (ням.: Otakar I; пам. 1064) — маркграф Карантанскай маркі (Штырыі) у 1056—1064 гг., заснавальнік дынастыі Траўнгау на прастоле Штырыі.
Отакар I (VI) быў сынам нейкага Отакара V, кіраўніка невялікага графства Траўнгау ва ўсходняй часткі сучаснай зямлі Верхняя Аўстрыя з цэнтрам у Штайры. У 1056 г. Отакар I стаў кіраўніком Карантанскай маркі, якая пазней атрымала назву Штырыя (ням.: Steiermark) у гонар радавога замка Отакара Штайр (ням.: Steyr). Дзякуючы ўваходжанню ў склад маркі ўладанняў Траўнгау ў даліне Энса, Штырыя значна павялічыла сваю тэрыторыю і ўплыў у паўднёва-ўсходняй Германіі. Пры Отакары I завяршыліся войны з венграмі, якія спусташалі ўсходнія вобласці краіны. Сканаў Отакар у 1064 г.