Ордэн «Перамога» — вышэйшы ваенны ордэн СССР, быў заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 8 лістапада1943 г. адначасова з салдацкім ордэнам Славы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 жніўня1944 г. зацверджаны ўзор і апісанне стужкі ордэна «Перамога», а таксама парадак нашэння планкі са стужкай ордэна. Усяго было 20 узнагароджанняў і сямнаццаць кавалераў (трое ўзнагароджваліся двойчы, адзін пазбаўлены ўзнагароды пасмяротна).
2. Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі (за вызваленне правабярэжнай Украіны)
3. Маршал Савецкага Саюза І. В. Сталін (за вызваленне правабярэжнай Украіны)
4. Маршал Савецкага Саюза І. С. Конеў (за вызваленне Польшчы і фарсіраванне Одэра)
5. Маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі (за вызваленне Польшчы)
6. Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі (за планаванне баявых аперацый і каардынацыю дзеянняў франтоў)
7. Маршал Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскі (за вызваленне тэрыторыі Аўстрыі і Венгрыі)
8. Маршал Савецкага Саюза Ф. І. Талбухін (за вызваленне тэрыторыі Аўстрыі і Венгрыі)
9. Маршал Савецкага Саюза Л. А. Говараў (за вызваленне Эстоніі)
10. Маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў (За ўзяцце Берліна)
11.Маршал Савецкага Саюза С. К. Цімашэнка (за планаванне баявых аперацый і каардынацыю дзеянняў франтоў)
12.Генерал арміі А. І. Антонаў (за планаванне баявых аперацый і каардынацыю дзеянняў франтоў)
13.Генерал арміі ЗША Дуайт Эйзенхаўэр (за выдатныя поспехі ў правядзенні баявых аперацый вялікага маштабу, у выніку якіх была дасягнута перамога Аб'яднаных Нацый над гітлераўскай Нямеччынай)
14.Фельдмаршал сэр Бернард Мантгомеры (за выдатныя поспехі ў правядзенні баявых аперацый вялікага маштабу, у выніку якіх была дасягнута перамога Аб'яднаных Нацый над гітлераўскай Германіяй)
15.Генералісімус Савецкага Саюза І. В. Сталін (за перамогу над Германіяй)
16.Король Румыніі Міхай I Гогенцолерн-Зігмарынген (За мужны акт рашучага павароту палітыкі Румыніі ў бок разрыву з гітлераўскай Германіяй і саюза з Аб'яднанымі нацыямі ў момант, калі яшчэ не вызначылася ясна паражэнне Германіі)
17. Маршал Польшчы Міхал Роля-Жымерскі (за выдатныя заслугі ў справе арганізацыі ўзброеных сілаў Польшчы і за паспяховае правядзенне баявых аперацый Войска Польскага ў вырашальных бітвах супраць агульнага ворага - гітлераўскай Германіі)
18. Маршал Савецкага Саюза К. А. Мерацкоў (за паспяховае кіраўніцтва войскамі ў вайне супраць Японіі)
19. Маршал Югаславіі Іосіп Броз Ціта (за выдатныя поспехі ў правядзенні баявых аперацый вялікага маштабу, якія спрыяюць дасягненню перамогі Аб'яднаных Нацый над гітлераўскай Германіяй)
20. Маршал Савецкага Саюза Л.І.Брэжнеў (пазбаўлены)
Апісанне
Знак ордэна «Перамога» ўяўляе сабой выпуклую пяціканцовую рубінавую зорку, абрамленую брыльянтамі. У прамежках паміж канцамі зоркі разыходзяцца промні, усеяныя брыльянтамі. Сярэдзіна зоркі уяўляе сабой круг, пакрыты блакітнай эмаллю, абрамлены лаўровай-дубовым вянком. У цэнтры круга залаты малюнак крамлёўскай сцяны з маўзалеем Леніна і Спаскай вежай у цэнтры. Над выявай надпіс белымі эмалевымі літарамі «СССР». У ніжняй частцы круга на чырвонай эмалевай стужачцы надпіс белымі эмалевымі літарамі «ПЕРАМОГА».
Знак ордэна вырабляецца з плаціны. Ва ўпрыгожванні ордэна выкарыстаны плаціна, золата, срэбра, эмаль, пяць штучных рубінаў ў прамянях зоркі і 174 дробных дыямента.
Памер зоркі паміж процілеглымі вяршынямі 72 мм. Дыяметр круга з выявай Спаскай вежы - 31 мм. Агульная вага ордэна - 78 г. Утрымоўванне плаціны ў ордэне - 47 г, золата - 2 г, срэбра - 19 г. Вага кожнага з пяці рубінаў - 5 карат. Агульная вага брыльянтаў на знаку - 16 карат.
На адваротным баку знак мае наразны штыфт з гайкай для прымацавання ордэна да адзення.