Омскі раён |
---|
|
|
Краіна |
|
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр |
|
Дата ўтварэння |
17 ліпеня 1929, 25 студзеня 1935 і 20 снежня 1940 |
Дата скасавання |
2 сакавіка 1932 і 31 снежня 1935 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Омскі раён (руск.: О́мский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на поўдні цэнтральнай частцы Омскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Растоўка (адміністрацыя ў горадзе Омску).
Геаграфія
Плошча раёна — 3600 км². Асноўныя рэкі — Іртыш, Ом.
Тэрыторыя раёна размешчана ўздоўж сярэдняга цячэння ракі Іртыш і ніжнім цячэнні ракі Ом, у лесастэпавай зоне. Іртыш дзеліць раён на левабярэжжа і правабярэжжа. Ом падзяляе правабярэжжа на паўночную і паўднёвую часткі. Працягласць Омскага раёна з поўначы на поўдзень — 120 км, з усходу на захад — 60 км.
Омскі раён мяжуе на поўначы з Саргацкім і Горкаўскім раёнамі, на ўсходзе — з Кармілаўскім раёнам, на поўдні — з Чарлакскім, Азоўскім і Таўрычаскім, на захадзе — з Любінскім і Мар’янаўскім раёнамі вобласці. Омскі раён фармаваўся вакол г. Омска.
Зноскі