Новаваршаўка[2] (руск.: Нововарша́вка) — рабочы пасёлак у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Новаваршаўскага раёна Омскай вобласці. Размешчаны за 150 км на паўднёвы ўсход ад Омска, на левым беразе Іртыша.
Пасёлак размешчаны ў межах Ішымскай раўніны, якая з’яўляецца часткай Заходне-Сібірскай раўніны, на левабярэжжы Іртыша (рака працякае за 2,3 км на ўсход ад пасёлка). Новаваршаўка знаходзіцца за 150 км на паўднёвы ўсход ад Омска, за 49 км на поўнач ад дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Казахстан.
Насельніцтва — 5869 чал. (2021).