У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Олт.
Олт (Олтул, рум.: Olt, Oltul) — адна з галоўных рэк Румыніі, левы прыток Дуная.
Даўжыня ракі 709 км. Спускаецца з заходняга схілу Усходніх Карпат і цяснінай перасякае Трансільванскія Карпаты, пасля чаго выходзіць на Ніжнедунайскую раўніну. Упадае ў Дунай двума рукавамі ля горада Турну-Мэгурэле. Сярэдні расход вады каля 160[1] м³/с. На Олце стаяць гарады Фэгэраш, Рымніку-Вылча і Слаціна. Ніжэй Слаціны суднаходная, у вярхоўях — сплаў лесу.
Землі, абмежаваныя з усходу Олтам, з поўначы — Карпатамі, а з паўднёвага захаду — Дунаем, завуцца Алтэніяй.
Фотагалерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі