Одэнсе (дацк.: Odense Å) — рака ў Даніі.
Знаходзіцца на востраве Фюн у цэнтральнай частцы Даніі. На беразе ракі стаіць горад Одэнсе. Рака належыць да басейна Балтыйскага мора. Даўжыня — 60 км.
Штогод на рацэ праводзіцца аднайменная рэгата. Таксама па рацэ ёсць экскурсіі на лодках.