Нікольскі раён[1] (укр.: Нікольський район), да 2016 года — Валадарскі раён[1] (укр.: Володарський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Данецкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Нікольскэ[1] (укр.: Нікольське).
Утвораны ў сакавіку 1925 года. Насельніцтва раёна на 1 красавіка 2015 года складае 103742 чалавекі, плошча — 1221 км².
12 мая 2016 года Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі прыняла пастанову аб перайменаванні Валадарскага раёна ў Нікольскі раён[2].
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 10 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 39 сёлаў.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Раёны | | |
---|
Гарады | |
---|
1горад абласнога значэння; |