Вёска
Новы Любавін
Новы Любавін на карце Беларусі ±
|
Но́вы Любаві́н[1] (трансліт.: Novy Liubavin, руск.: Новый Любовин) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 15 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 63 км ад Гомеля, 8 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Будынкі драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з вёскі Любавін. У 1925 годзе ў Любавінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас, працавала кузня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 9 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Буда-Люшаўская).
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Будалюшаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхара.
Дынаміка
- 1925 год — 5 двароў.
- 1959 год — 103 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхара.
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|