Нацыянальны Сход — вышэйшы орган заканадаўчай улады НКР.
Абіраўся тэрмінам на пяць гадоў. У 2010 годзе адбыліся выбары Нацыянальнага Сходу пятага склікання.
Складаецца з 33 дэпутатаў, 17 дэпутатаў выбіраюць на мажарытарнай аснове, 16 — па партыйных спісах[1] (для праходжання ў парламент прадугледжаны шасціпрацэнтны бар’ер[2]). Органы НС — Старшыня, яго намеснік, дэпутаты і пастаянныя камісіі. З ліку дэпутатаў ствараюцца фракцыі, дэпутацкія групы.