Наталля Уладзіміраўна Сліж (нар. 1974[1], Гродна) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі беларускага сямейнага права і гендарнай гісторыі часоў Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук (2002)[3][4][5].
Нарадзілася ў 1974 годзе ў Гродне. Скончыла гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, пасля — аспірантуру ГрДУ. У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Шляхецкая сям’я ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI—XVII ст.: уздзеянне саслоўнага падзелу грамадства на яе фарміраванне і развіццё»[3].
Дацэнт кафедры грамадзянскага і міжнароднага права Гродзенскага філіяла БІП — Інстытут правазнаўства[3].
Стажыравалася ў Нямецкім гістарычным інстытуце ў Варшаве, Віленскай акадэміі мастацтваў, Беластоцкім універсітэце і інш[3].
Аўтар больш за 150 артыкулаў. Асноўная сфера інтарэсаў — гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, Гродна ў XVI—XVII стст., цудатворныя абразы[6]; гендарная тэорыя ў гістарычным даследаванні.
У 2001—2021 гадах — сябар Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў «ВІТ»[7]. Актывістка кампаніі «Выратуем Гродна»[8][9]