На радзіме — карціна беларускага мастака Апалінарыя Гараўскага (1833—1900), напісаная ў 1860 годзе. З'яўляецца часткай збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве[1].
Карціна была створана ў 1860 годзе ў вёсцы Брадзец Мінскай губерні, неўзабаве пасля вяртання мастака з-за мяжы. Карціну высока ацаніў П. М. Траццякоў, які набыў яе для сваёй галерэі[1].
На палатне знайшоў адлюстраванне глыбокі роздум жывапісца пра лёс сваёй радзімы. 3 вялікай выкрывальнай праўдай паказвае жывапісец спустошанасць беларускай вёскі. I хоць у карціне глядач не бачыць сялян, ён добра адчувае іх прысутнасць. Паўсюдна галеча і разбурэнне. Мастак аб'ектыўна, сілай свайго таленту, майстэрствам здолеў праўдзіва адлюстраваць цёмныя бакі жыцця[1].
У гэтай рабоце праявіліся асабістая блізкасць і сімпатыі мастака да прадстаўнікоў крытычнага рэалізму ў рускім жывапісе 1860-х гадоў В. Пярова, А. Багалюбава і іншых, з якімі мастак быў у блізкіх адносінах[1].